Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 60 человек

История

Дата: 14 июля 2016 в 16:17, Обновлено 24 августа 2016 в 17:06
Автор: Лопато С. Н.

 Выгляд вучылішча перад адкрыццём


                                   
                                                          Гістарычная даведка
Загадам старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па прафтэхадукацыі і Міністра сельскай будоўлі Беларускай ССР за №210/187 ад 14 жніўня 1975 года ў мэтах павелічэння падрыхтоўкі кваліфіцыраваных рабочых для будаўнічых арганізацый Міністэрства  сельскай будоўлі БССР, у IV квартале 1975 года у г.п. Карэлічы Гродзенскай вобласці адкрыта гарадское прафесіянальна – тэхнічнае вучылішча на базе ўпраўлення сельскай будоўлі “Гроднасельбуд”
У лютым 1976 года зазвінелі галасы першых навучэнцаў.

 Група №1 – муляр(30 чалавек);
майстар вытворчага  навучання 
Турлюк Мікалай Уладзіміравіч.

 

   

Група №2 – тынкоўшчык(32 чалавека);
майстар вытворчага навучання 
Шапуцька Леанарда Эдвардаўна.

 

 


У вучэбным корпусе былі абсталяваны 9 кабінетаў,бібліятэка на 50 месц, спартыўная зала, актавая зала. Пабудаваны інтэрнат на 240 месц, сталовая.
За час існавання навучальная ўстанова пад кіраўніцтвам дырэктароў Шчэрбіча Канстанціна Сцяпанавіча, Кулеша Леаніда Міхайлавіча, Куляка Фёдара Уладзіміравіча, Гімпеля Сямёна Сяргеевіча, Бычка Генадзія Паўлавіча, Тура Сяргея Вячаслававіча паспяхова развівалася.

  

 Добраўпарадкаванне тэрыторыі вучылішча пад кіраўніцтвам дырэктара Шчэрбіча Канстанціна Сцяпанавіча.Тэхработнікі на добраўпарадкаванні тэрыторыі.


Намеснік дырэктара па ВВР Гольцман М.Л.,майстар в/н Смольскі В.У.
навучэнец Лустач В. на добраўпарадкаванні тэрыторыі. (1976г)

Першая лінейка

  На дэманстрацыі


                                                 

                                                   
Экзамен у групе №2.
Экзаменацыйная камісія ў складзе завуча па вучэбнай рабоце Ракача У.Р., завуча па выхаваўчай рабоце Няборскай Р.А. і майстра в/н Шапуцька Л.Э.

Гістарычныя вехі

1984 г
Карэліцкае гарадское прафе-
сіянальна- тэхнічнае вучылішча
№125 будаўнікоў пераіменавана
ў Карэліцкае сярэдняе    
прафесіянальна тэхнічнае
вучылішча №125 будаўнікоў.

 

 

1988 г
Карэліцкае сярэдняе прафе
сіянальна – тэхнічнае вучылішча
 №125 будаўнікоў Гродзенскага
 абласнога ўпраўлення прафе-
сіянальна- тэхнічнай адукацыі 
пачало падпарадкоўвацца
Упраўленню народнай адукацыі
Гродзенскага аблвыканкома. 

 

 

1989 г
Карэліцкае сярэдняе прафесія-
нальна-тэхнічнае вучылішча №125
будаўнікоў пачало іменавацца
Карэліцкае прафесіянальна-
тэхнічнае вучылішча №125                     
будаўнікоў.

 

 

2001 г
Карэліцкае прафесіянальна-
тэхнічнае вучылішча №125 будаўнікоў
пераіменавана ва Установу адукацыі
“Карэліцкае дзяржаўнае
прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча 
№125 будаўнікоў”

 

 

2010 г
Установа адукацыі “Карэліцкае дзяр-
жаўнае прафесіянальна-тэхнічнае
вучылішча №125 будаўнікоў” пера-
іменавана ва Установу адукацыі
“Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы
прафесіянальны ліцэй” 

З1 верасня 1976 года ў вучылішча  залічана 210 навучэнцаў на аснове  базавай адукацыі і 30 чалавек на аснове сярэдняй адукацыі  па наступных спецыяльнасцях:

  • група №3 – муляр-мантажнік канструкцый(30 чалавек)  майстар в/н   Дуброўскі Г. П.
  • група №4 – тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік(30 чалавек)  майстар в/н Шапуцька Л.Э 
  • група №5 – маляр (будаўнічы) 30 чалавек майстар в/н  Шатохіна Т.П.(з права)
  • група №6 – маляр (будаўнічы) 30 чалавек майстар в/н Смольскі В.У.
  • група №7 – столяр(будаўнічы) 30 чалавек майстар в/н Турлюк М.У.
  • група №8 – слесар (будаўнічы) 30 чалавек майстар в/н Палтаржыцкі З.С.
  • група №9 – мантажнік па мантажу стальных і жалеза
  • бетонных канструкцый з уменнем выконваць электразварачныя работы 30 чалавек – майстар в/н Савоська М.І.
  • група №10 – маляр (будаўнічы) 30 чалавек майстар в/н Пабярэжка М.М. 

Узнагарода за актыўны ўдзел у жыцці вучылішча.

  У сталярнай майстэрні

У час вытворчай практыкі на аб’екце навучэнцы групы №9

Экскурсія  ў Брэсцкую крэпасць

(Арабей Н.І, РамановічК.А, Будзейка В, Рылова Л.В, Арабей С.М, Рамановіч А.В, Клёс Т.С, Шапуцька Л.Э.(першы рад з лева на права) Бондар УМ, Логиш  Г.М., Шатохін В.Д, Барысевіч А., Турлюк М.У.( з права на лева)

 

Члены педагагічных работнікаў- 1978г
З лева на права:Савоська М.І., Марцуль З.К., Шыбут І.М., Шатохіна Т.П., Марцюшава В.П, Шчэрбіч К.С., Сттрахоцкі І.І., Турлюк М.У, Шапуцька Л.Э, Сокал У.І.


Падрыхтоўка кадраў
Уся дзейнасць нашай установы адукацыі накіравана на падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў, якія павінны валодаць неабходнымі якасцямі грамадзяніна, сем’яніна, прафесіянала – працаўніка, здольнага творча выкарыстоўваць свае веды ў сучасным зменлівым жыцці.
У адукацыйны працэс уводзяцца сучасныя педагагічныя методыкі і тэхналогіі.
У сістэме навучальна – выхаваўчай работы – разнастайныя ўрокі, творчыя практычныя заняткі, арганізаваная вытворчая практыка.
Вытворчую практыку навучэнцы праходзяць на аб’ектах г.Мінска, Ліды, Гродна, Баранавічы, Нясвіж і др.
Дзелавыя гульні, тыдні па прафесіі,алімпіяды, сустрэчы навучэнцаў з работнікамі будаўнічых арганізацый, прадстаўнікамі ўлады, супрацоўнікамі адміністрацыйных органаў, паэтамі, ветэранамі – паказчык рознабаковай і плённай адукацыйнай работы ліцэя.
За 37 гадоў дзейнасці ліцэя падрыхтавана каля  5 тысяч   кваліфікаваных кадраў.
З 1980 года      ў спісе спецыяльнасцей з’явіліся  машыніст крана
аўтамабільнага,
1981г -  лабарант хім.- бак аналіза,
1987г - прадавец прадуктовых і непрадуктовых тавраў,
1993г - швачка.    

Індывідуальныя заняткі ў групе лабарант хім-бак аналіза праводзіць майстар в/н Шлейко З.У.

Майстры в/н групы машыніст крана аўтамабільнага Шатохін В.Д, Коржык І.Ф, выкладчык спецдысцыплін Казец М.П.(З права на лева).

Заняткі ў швейнай майстэрні праводзіць майстар в/н Жынько А.В.

Урок замежнай мовы ў групе лабарантаў вядзе выкладчык Касцюкевіч М.А.

Урок спецдысцыплін у групе прадаўцоў вядзе выкладчык Біюць А.Л.

Удзельнікі конкурсу  прафесіянальнага майстэрства КовальА, БуліновічС, ЛосьА.


Нашы традыцыі


Традыцыі, якімі напаўняецца жыццё калектыва, - сведчанне яго стабільнасці і паспяховасці, адлюстраванне часу і задач, што стаяць перад навучальнай ўстановай.
Гэта “Першы” і “Апошні званок”, вечары пасвячэння ў навучэнцы,урачыстае 
ўручэнне дыпломаў, святкаванне дзяржаўных святаў, удзел у дэманстрацыях і мітынгах. Традыцыйнымі былі суботнікі, выезды ў падшэфныя калгасы на ўборку ўраджая.
Ужо ў першыя гады былі створаны духавы аркестр, вакальная група,
працавалі спартыўныя секцыі.

Праводзіліся турыстычныя злёты, экскурсіі на прадпрыемствы, у музеі, наведванне кіналекторыяў, вечары адпачынку

.

 

У час экскурсіі ў  Мірскі замак

У аглядах мастацкай самадзейнасці навучэнцы ліцэя не раз займалі прызавыя месцы. Навучэнка групы прадаўцоў Шэрыхава Надзея стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці “АРТ- вакацыі” у намінацыі саліст вакаліст эстраднага накірунку сярод навучэнцаў прафесійна- тэхнічных і сярэдне-спецыяльных устаноў у 2007 годзе 

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Коваль Андрэй навучэнец групы №213 і навучэнка групы №217 Рынгевіч Віка

На працягу многіх гадоў ліцэй з’яўляецца мацнейшым спартыўным калектывам у раёне. У апошні час спартыўная база аднаўляецца,абсталявана  трэнажорная зала

Калектыў работнікаў  ліцэя ў час правядзення дня здароўя.

Зараз у ліцэі дзейнічаюць прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў,якую ўзначальвае майстар в/н Лявыкіна І.І.,

пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі  саюз моладзі”.

Працуюць савет па прафілактыцы правапарушэнняў, савет інтэрната.
Сістэма ідэалагічнай, інфармацыйна-выхаваўчай работы накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў патрыятызму і пазітыўных адносін да працы, на выхаванне экалагічнай культуры, навыкаў сацыяльных зносін, здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыццядзейнасці.

 


 

 

 

 

 

Смаль А.А.  Купрас Т А, Юдзін П.У. у час правядзення ярмаркі


 
Сярод удзельнікаў урачыстай цэрэмоніі навучэнец нашага ліцэя Гладкоў Артур(сёмы з лева)


Калектыў ліцэя-гісторыя і сучаснасць


Адначасова з адкрыццём вучылішча ў 1976 годзе камплектаваўся і працоўны калектыў.Усе першыя выкладчыкі мелі вышэйшую адукацыю.І зараз, праз столькі год у ліцэі вітае дух, запал і энэргія тых працаўнікоў, на чыю долю выпала адказная і цікавая місія першапраходцаў.

Першыя выкладчыкі:
Раманенка Лілія Аляксандраўна - выкладчык фізікі
Марцюшава Валянціна Паўлаўна - выкладчык хіміі
Шыбут Ірына Мікалаеўна - выкладчык матэматыкі
Мухарская (Шэгідзевіч) Тамара Мацвееўна – выкладчык матэматыкі, фізікі
Касцюкевіч Марыя Аляксандраўна- выкладчык замежнай мовы.
Рамановіч Марыя Васільеўна-выкладчык беларускай мовы, выхавальнік.
Кісляк Яніна Аляксандраўна – выкладчык рускай мовы і літаратуры
Хацяновіч Людміла Паўлаўна – выкладчык чарчэння і матэрыялазнаўства
Піндрык Еўдакія Аляксандраўна- выкладчык спецдысцыплін
Іншыя работнікі:
Шлейко Зоя Уладзіміраўна-лабарант
Вярбіцкая Ірына Пятроўна-сакратар-машыністка
Голас Ніна Андрэеўна- камендант
Рабко Ніна Сцяпанаўна-гардэробшчыца
Ракач Зінаіда Віктараўна-інструментальшчыца
Раманенка Федар Міхайлавіч- стораж.
РаковІч Алена Васільеўна – галоўны бугалтар

Дзяжурныя па інтэрнату:
Пажарская Зінаіда Анатольеўна
Бенецкая Алена Самуілаўна
Тэхработнікі:
Лейка Соф’я Іванаўна
Арабей Софья Мікалаеўна
Шугля Глафіра Іванаўна
Севец Ева Грыгораўна
Раманенка Марыя Аляксандраўна
Прыкладам высокага майстэрства і прафесіяналізму, адданасці справе з’яўляюцца работнікі, што адпрацавалі больш за 35 гадоў і працуюць у цяперашні час:
Шапуцька Людміла Эдвардаўна
Шлейко Зоя Уладзіміраўна
Турлюк Мікалай Уладзіміравіч
Шыран Дзмітрый Анатольевіч
Бязмен Галіна Мікалаеўна
Выкладчыкі, якія адпрацавалі ў ліцэі больш за 25 гадоў:
Лецка Наталля Валянцінаўна
Гацкая Зінаіда Георгіеўна
Чабатаровіч Мікалай Вячаслававіч
Наумовіч Уладзімір Мікалаевіч
Краскоўскі Аляксей Піліпавіч
Каховіч Надзежда Васіляўна
Варанко Наталля Мікалаеўна
Мялешка Марыя Пятроўна


                                   Нашы выпускнікі- работнікі ліцэя: 


Данілава Зоя Міхайлаўна –майстар в/н
Буліновіч Ніна Яўгеньеўна- майстар в/н
Гурына Таццяна Паўлаўна – майстар в/н
Партоль Аляксандр Аляксандравіч- майстар в/н
Скварада Сняжана Аляксандраўна- тэхработнік
Ждан Зоя Леанідаўна- дворнік
Винаградава наталля Вячаславаўна
Зараз у ліцэі працуюць  70    чалавек, у іх складзе:
5 адміністрацыйных работнікаў,
9 выкладчыкаў,
8 майстроў вытворчага навучання
1 выхавацель
 

Работнікі ліцэя на экскурсіі ў г.Несвіж


Ветэраны з намі (Гацкая З.Г.,Арабей Бязмен Н.Ф.,  Быліч В.А.,ПершукевічГ. ,Руды М.Г.,Марцюшава В.П..Шыбут І.М.,Бычко Г.П)

  Метадыст ШлейкоЗ.У.


Службы  ліцэя


 

Бібліятэка заўсёды не толькі ў поўнай меры забяспечвала літаратурай і інфармацыяй вучэбна – выхаваўчы працэс, але была ініцыятарам выстаў, сустрэч з выдатнымі асобамі.
Бібліятэкар Андрушкова Г.Ф.

Усе годы якасна ажыццяўляла фінансава-гаспадарчую дзейнасць, спрыяла вучэбна-выхаваўчаму працэсу, умацаванню матэрыяльнай базы і развіццю ліцэя бухгалтэрыя.

Эканаміст  Вінаградава Н.В. і галоўны бугалтар  Першукевіч М.Р.

 

Творча і адказна выконваюць свае абавязкі сакратары Шэўка Т.А.і Скобля А.С. 

 

Аказвае дапамогу  ў сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў педагог сацыяльны
Арабей Л.А. 
Неабходныя для дзейнасці ліцэя інжынер па ахове працы Шыран К.П., загадчык інтэрната і паспартыст  Юрэвіч А.І.

Дзякуючы намаганням тэхнічных работнікаў у вучэбным корпусе заўсёды падтрымліваецца парадак і чысціня, праводзіцца рамонт і  абсталяванне  будынкаў, лабараторый і кабінетаў,добраўпарадкаванне тэрыторыі.
У інтэрнаце для навучэнцаў ствараюцца бытавыя ўмовы, неабходныя для вучобы, жыцця,падрыхтоўкі да заняткаў і правядзення вольнага часу.

Члены педагагічнага калектыву  (  2012 год).

Майстры вытворчага навучання : Сапліца Л.Э,Быліч А.С, Гурына Т.П,Данілава З.М.,
Буліновіч Н.Я.

 

Кіраўнік гуртка “Чароўная гліна” Купрас Т.А,намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мялешка М.П., намеснік дырэктара па ВВР Пятрыўская А.М


Кіраўніцтва ў розныя часы ажыццяўлялі  дырэктары



Шчэрбіч К.С.

(1975- 1978г)

 

 

 


       

 

 

 


Кулеша Л.М. (1978-1979 г.)

 

 

 

 


 

 

 

 


Куляка Ф.У. ( 1979—1996 г)

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Гимпель С.С(1996-2009г)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Бычко Г.П.(2009-2011г)

 

 


 

 

 

 

 

 

 


Тур С.В.  -  (2012 г-2015г)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.