Новости проекта
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 58 человек

История

Дата: 13 февраля 2017 в 15:26, Обновлено 5 апреля 2017 в 14:48

     

                                                                                            

                                                                                                 

Білеты

па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”

для правядзення абавязковага выпускнога экзамену

па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі,

адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй

адукацыі,

у тым ліку для правядзення экзамену

ў парадку экстэрнату

2016/2017 навучальны год

Тлумачальная запіска

Абавязковы выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» праводзіцца з мэтай вызначэння і ацэнкі ўзроўню засваення вучнямі зместу вучэбнага матэрыялу і сфарміраванасці спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Пры правядзенні экзамену асаблівую ўвагу трэба звярнуць на авалоданне вучнямі цэласнымі ведамі і комплексам уменняў, якія абумоўлены патрабаваннямі рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі вучняў па айчыннай гісторыі.

Абавязковы выпускны экзамен праводзіцца па білетах. Экзаменацыйныя білеты распрацаваны асобна для базавага і павышанага ўзроўняў вывучэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных праграм па гісторыі Беларусі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012, 2015, 2016 гг. На базавым узроўні вывучэння прадмета ацэньваецца сістэмнае засваенне вучнямі важнейшых гістарычных паняццяў і падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці з тлумачэннем найбольш сутнасных прычынна-выніковых сувязей паміж імі, веданне вынікаў дзейнасці персаналій і ацэнак спецыялістаў адносна гістарычных фактаў. На павышаным узроўні вывучэння ацэньваецца засваенне вучнямі агульнагістарычных (сацыялагічных, паліталагічных) паняццяў і праблемна-тэарэтычнага зместу вучэбнага матэрыялу (абагуленых характарыстык) з раскрыццём прычынна-выніковых сувязей паміж з’явамі (працэсамі), заканамернасцей (тэндэнцый) грамадскага развіцця, параўнанне розных пунктаў гледжання і аргументацыяй уласнага меркавання.

Першае і другое пытанні прызначаны для выяўлення ведаў і ўменняў вучняў адпаведна па перыядах ад старажытнасці да 1917 г. і з 1917 г. да пачатку ХХІ ст. Пры адказе на першае і другое пытанні асаблівае значэнне надаецца выяўленню тэарэтычных і факталагічных ведаў выпускнікоў аб працэсе і асаблівасцях фарміравання шматнацыянальнага беларускага этнасу і яго культурна-гістарычнай спадчыне, асноўных этапах станаўлення гістарычных форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і беларускай дзяржаўнасці, сродках і выніках пабудовы індустрыяльнага грамадства, укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, станаўленні і развіцці суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Трэцяе пытанне арыентавана на праверку сфарміраванасці ў выпускнікоў уменняў параўноўваць гістарычныя факты (працэсы) і тлумачыць (раскрываць) прычынна-выніковыя сувязі паміж імі; суадносіць факты (працэсы) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, а таксама гістарычныя падзеі ў Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам; раскрываць змест гістарычных паняццяў (тэрмінаў); характарызаваць дзейнасць гістарычных асоб і ўклад дзеячаў навукі (культуры) у яе развіццё, а таксама адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры і мастацтва; аналізаваць змест гістарычных дакументаў; працаваць з гістарычнымі картамі; вызначаць гістарычныя з’явы на падставе статыстычных даных; параўноўваць пункты гледжання ці выказваць (аргументаваць) свой уласны погляд (меркаванне) па праблемах гістарычнага развіцця Беларусі. Змястоўнае напаўненне трэціх пытанняў у адпаведнасці з іх фармулёўкамі распрацоўваецца настаўнікамі самастойна, пры гэтым змест заданняў канкрэтызуецца па спосабу дзейнасці і храналагічнаму перыяду такім чынам, каб пазбегнуць дубліравання з першымі двума пытаннямі.

На выпускным экзамене па гісторыі Беларусі вучні могуць карыстацца вучэбнымі насценнымі картамі і рэпрадукцыямі мастацкіх твораў, у тым ліку на электроннай аснове (пункт 78 Правілаў правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011г. No 38).

Экзаменацыйныя білеты

(базавы ўзровень)

Білет №1

1.Жыццё і гаспадарчая дзейнасць першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.

2.Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі.

3. Ахарактарызуйце ролю У.С. Караткевіча ў развіцці гістарычнага жанру ў беларускай савецкай літаратуры і асаблівасці яго творчасці.

Білет №2

1.Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і жыццё насельніцтва ў VІІІ-ІХ стст.

2.Абвяшчэнне і стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў снежні 1917–ліпені 1920 г.

3. Вызначэнне гістарычнага часу і ўмоў стварэння дакумента, пазіцыі яго складальнікаў праз азнаямленне з вытрымкай з пастановы Люблінскага сейма.

 «Таму што каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адзінае непадзельнае цэлае, а таксама  асобныя, але агульную Рэч Паспалітую, якая аб'ядналася і злілася ў адзіны народ з дзвюх дзяржаў і народаў, то неабходна, каб гэтымі двума народамі на вечныя часы кіраваў адзіны кіраўнік, адзіны гасудар, адзіны агульны кароль, які выбраны агульнымі галасамі Польшчыа і Літвы.

... Выбраннік пры выбранні і каранаванні павінен быць у адначассе абвешчаны каралём польскім і вялікім князем Літоўскім ...

Абодва народы будуць мець заўсёды соймы і сенат агульныя каронныя ў прысутнасці свайго гасудара ...

Як паляк у Літве, так ліцвін у Польшчы вольныя набываць сумленным чынам маёнткі і валодаць імі на падставе правоў той краіны, дзе гэтыя маёнткі знаходзяцца ... »

Білет № 3

1.Полацкае княства ў Х-ХІ стст. Княжацка-вечавы лад.

2.Беларусь ва ўмовах польска-савецкай вайны 1919–1920 гг. Вынікі Рыжскага міру.

3. Параўнайце працэс ажыццяўлення палітыкі індустрыялізацыі ў СССР і ў БССР, і вызначце агульнае і рознае.

Білет № 4

1.Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-сярэдзіне ХІІІ ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан.

2.БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі.

3. Ахарактарызуйце з апорай на гістарычную карту геапалітычнае становішча Беларусі, якое склалася ў выніку падзей восені 1939 г.

Білет № 5

1.Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ-сярэдзіне ХІІІ ст. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы.

2.Палітыка індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР у другой палове 1920-х –1930-я гг.

3. Параўнайце стаўленне да напалеонаўскіх войск з боку розных пластоў насельніцтва Беларусі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.

Прыкметы для параўнання

Шляхта і магнаты

Сяляне

Стаўленне да абяцанняў Напалеона

Стаўленне да баявых дзеянняў напалеонаўскіх войскаў

Стаўленне да палітыкі французскай адміністрацыі

Білет № 6

1.Прычыны і працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Паходжанне назвы княства.

2.Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х–1930-я гг.

3. Вызначыце і растлумачце, аб якім гістарычным працэсе сведчыць будаўніцтва і выпуск прадукцыі на Мінскім аўтамабільным і трактарным заводах.

Білет № 7

1.Умацаванне вялікакняжацкай улады і дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІІІ–ХІVст.

2.Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921–1939 гг.).

3. Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна «разбор» шляхты.

Білет № 8

1.Крэўская унія і яе ўплыў на становішча беларускіх зямель.

2.Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў 1920-я –1930-я гг.

3.Растлумачце прычынна-выніковую сувязь паміж правядзеннем фарсіраванай індустрыялізацыі і пераходам да суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР.

Білет № 9

1.Барацьба за вялікае княжанне і змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага княства Літоўскага ў ХV-першай палове ХVІ ст. Грунвальдская бітва.

2. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны.

3.Ахарактарызуйце дзейнасць першага сакратара ЦК КПБ П.М.Машэрава.

Білет № 10

1.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ХІV–сярэдзіне ХVІ ст.

2.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

3. Запоўніце параўнальную табліцу "Працэс аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі пасля грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў" і вызначце асаблівасці пасляваеннага аднаўлення ў БССР.

Прыкметы параўнання

Перыяд пасля грамадзянскай вайны

Перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны

Знешнепалітычныя ўмовы

Тэрыторыя, на якой
 праходзіў працэс аднаўлення

Галіны эканомікі,
якія аднаўляліся
ў першую чаргу

Мадэль эканамічнага развіцця

Білет № 11

1.Культура Беларусі ў ХIV-першай палове ХVІ ст. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь».

2.Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Палітыка генацыду.

3. Вызначце, якой гістарычнай падзеі прысвечаны верш Янкі Купалы, і ахарактарызуйце яго адносіны да гэтай падзеі:

Ты з Заходняй, я з Усходняй

Нашай Беларусі,

Больш з табою ўжо ніколі

Я не разлучуся ...

Разам будзем араць поле

Трактарам сталёвым,

Сеяць жыта і пшаніцу

На загонах новых;

Білет № 12

1.Аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў складзе Рэчы Паспалітай: прычыны, умовы, вынікі Люблінскай уніі. Статут ВКЛ 1588 г.

2.Масавая барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

3. Вызначце асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР праз азнаямленне з вытрымкай з дакладу Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава, прысвечанага вынікам ўсенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі БССР ў 1978 г.

«... Рабочыя і калгаснікі, інтэлігенцыя рэспублікі ўсе свае намеры і імкненні звязваюць з мудрасцю і дзейнасцю роднай камуністычнай партыі, стваральнай сілай яе ўнутранай і знешняй палітыкі. Камуністы, увесь беларускі народ з асаблівым задавальненьнем успрынялі становішча новай Канстытуцыі БССР аб тым, што "кіруючай і накіроўваючай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з'яўляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза" ».

Білет № 13

1.Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХVІ-ХVІІІ ст.

2.Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй.

3. Ахарактарызуйце навуковыя дасягненні О.Ю. Шміта.

Білет № 14

1.Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі.

2.БССР у 1945–1953 гг.: пасляваеннае аднаўленне. Удзел БССР у заснаванні ААН.

3. Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна «буферная дзяржава»

Білет № 15

1.Культура Беларусі ў другой палове ХVІ-першай палове ХVІІ ст.

2.БССР у другой палове 1950-х–першай палове 1960-х гг. Змены ў грамадска-палітычным жыцці, фарміраванне прамысловага і сельскагаспадарчага комплексаў.

3.Суаднясіце працэс ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР і знешнепалітычнай сітуацыі ў Еўропе ў канцы 1930-х гг.

Білет № 16

1.Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ-ХVІІІ ст.

2.БССР у другой палове 1960-х–першай палове 1980-х гг.: характэрныя рысы грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага становішча.

3. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі з апорай на карту «Развіццё сеткі чыгунак у Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст."

Білет № 17

1.Падзелы Рэчы Паспалітай і іх уплыў на становішча беларускіх зямель. Паўстанне 1794г. і яго падзеі ў Беларусі.

2.БССР у другой палове 1980-х гг. Вынікі рэфармавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Ажыццяўленне курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.

3. Ахарактарызуйце гістарычную падзею, што адлюстравана на карціне В. Воўкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года », і вызначце адносіны мастака да гэтай падзеі.

Білет № 18

1.Палітыка царскага ўрада ў Беларусі ўканцы ХVІІІ–пачатку ХІХ ст.Беларусь у час Айчыннай вайны 1812 г. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.

2.Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950-х–1980-я гг.

3. Вызначце грамадска-гістарычны працэс, пра які сведчыў скліканне I Усебеларускага з'езда ў снежні 1917 г.

Білет № 19

1.Беларусь у першай палове ХІХ ст.: грамадска-палітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае развіццё.

2.Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг.

3.Ахарактарызуйце ўклад Уладзіміра Мулявіна ў развіццё культуры.

Білет № 20

1.Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Узнікненне беларусазнаўства.

2.Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 90-х гг. ХХ –пачатку ХХІ ст.

3. Прааналізуйце колькасныя паказчыкі, якія сведчаць пра пэўныя з'явы ў сацыяльна-эканамічным развіцці БССР

Білет № 21

1.Паўстанне 1863–1864 гг. і грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі.

2.Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

3. Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў карціне В. Ваньковіча «Міцкевіч на скале Аю-Даг».

Білет № 22

1.Падзеі рэвалюцый 1905-1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі.

2.Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

3. Параўнайце пункты гледжання на характар ​​польска-савецкай вайны 1919-1920 гг.

1.Меркаванне кіраўніка Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскага:
«...Унутраная рэвалюцыя ў нас не існавала ... яе трэба было
прынесці звонку на лязо штыкоў ... Савецкая Расія вяла з намі вайну пад лозунгам навязвання нам, палякам, свайго, то ёсць савецкага ладу, і такую ​​мэту яна назвала "рэвалюцыяй звонку". Ужо ў 1918 годзе, незалежна ні ад каго, я паставіў сабе ясную мэту ... сарваць любыя спробы зноў навязаць нам чужую, не самімі палякамі якую ўчынілі жыццё ... У 1919 годзе я гэтую задачу выканаў ».

2. Меркаванне Галоўнакамандуючага войскамі Чырвонай Арміі на Заходнім фронце М. Тухачэўскага:

"Няма ніякага сумневу ў тым, што, калі б толькі мы вырвалі з рук польскай буржуазіі яе буржуазную шляхецкую армію, то рэвалюцыя працоўнага класа ў Польшчы стала б рэальным фактам. А гэты пажар не быў бы абмежаваным польскімі рамкамі. Ён разнёсся б бурным патокам па ўсёй Заходняй Еўропе. Гэты вопыт звонку Чырвоная Армія не забудзе ».

Білет № 23

1.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст.

2.Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь.

3. Ахарактарызуйце дзейнасць Л. Сапегі.

Білет № 24

1.Культура Беларусі ў 60-я гг. ХІХ-пачатку ХХ ст. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.

2.Алімпійскія дасягненні спартсменаў Рэспублікі Беларусь.

3. Раскрыйце прычынна-следчыя сувязі паміж спыненнем існавання СССР і пачаткам інтэграцыйнага працэсу паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Білет № 25

1.Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях.

2.Ушанаванне памяці аб гістарычных асобах і дзеячах культуры Беларусі ў Рэспубліцы Беларусь.

3. Аналіз статыстычных дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года аб нацыянальным складзе насельніцтва беларускіх губерняў.

Паводле нацыянальнага складу 65,6% насельніцтва Беларусі з'яўляліся беларусамі, 14,6% - яўрэямі, 6% - рускімі, 5,2% - палякамі, 4,6% - украінцамі. Пры гэтым беларусаў сярод гарадскіх жыхароў было толькі 14,5%. Удзельная вага яўрэйскага насельніцтва мястэчак дасягаў 60-80%.

                                                                                       

                                                                

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.