Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 60 человек

Методическая работа

Дата: 14 июля 2016 в 09:41, Обновлено 3 сентября в 14:45
Автор: Лопато С. Н.

Метадычная работа

На сучасным этапе ўдасканалення дзейнасці ў сістэме прафесійнай адукацыі аб’ектыўна павышае ролю метадычнай работы, якая становіцца найважнейшым звяном сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Яна дае магчымасць кіраўніцтву ліцэя забяспечыць на дыягнастычнай, дыферынцыраванай аснове прафесійны рост і развіцце кожнага педагога, майстра вытворчага навучання, удзел іх у інавацыйнай і эксперыментальнай  дзейнасці.

У сучасных умовах метадычная работа ідзе ў цеснай сувязі з РІПА, ГроІРА, Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, базавымі прадпрыемствамі. Ад адных мы атрымліваем інфармацю аб новых метадах, тэхналогіях адукацыі, ад другіх – заказ на пэўныя прафесійныя ўменні, агульныя і прафесіныя кампетэнцыі і якасці асобы спецыяліста.

З улікам патрабаванняў часу педагагічны калектыў ліцэя мэтанакіравана працуе над рашэннем адзінай метадычнай тэмы: “ Прафесійнае і маральнае развіцце асобы будучага рабочага. Актывізацыя дзейнасці навучэнцаў на аснове ўкаранення інавацыйных тэхналогій”.

Метадычная работа педагагічнага калектыву здзяйсняецца праз дзейнасць педагагічнага савета і трох метадычных камісій: метадычнай камісіі майстроў вытворчага навучання і выкладчыкаў спецыяльных прадметаў, метадычнай камісіі выкладчыкаў агульнаадукацыйных прадметаў, метадычнай камісіі куратараў і выхавацеляў.

Праз метадычную раюоту здзяйсняецца падрыхтоўка педагогаў да ўкаранення новага зместу адукацыі, авалоданню інавацыямі і педагагічнымі тэхналогіямі. Галоўнае ў метадычнай рабоце – аказанне рэальнай, дзейнай дапамогі педагогу. Метадычная работа прадстаўляе сабой працэс удасканалення прафесійнага майстэрства ў міжкурсавы перыяд і развіцця асобы педагога шляхам самаразвіцця і удзела ў калектыўных формах навучання: метадычных камісіях, семінарах, творчых групах, даследчай і эксперыментальнай рабоце і інш.

Мэта метадычнай работы: забеспячэнне неабходных навукова-метадычных, арганізацыйных, інфармацыйных умоў для задавальнення і развіцця прафесійных патрабаванняў і інтарэсаў педагагічных работнікаў ліцэя.

Асноўныя задачы метадычнай работы:

1. Забеспячэнне аператыўнага інфармавання педагогаў аб новым змесце адукацыі, інфармацыйных адукацыйных тэхналогіях, перадавым айчынным і замежным вопыце, дасягненнях псіхолага-педагагічных навук з мэтаю ўвядзення ў практыку сваей работы.

2. Сістэматычнае, усебаковае вывучэнне і аналіз педагагічнай дзейнасці на падставе дыягностык.

3. Стымуляванне і развіцце творчага даследчага падыходу да адукацыйнага працэсу, забеспячэнне пастаяннага росту прафесійнага майстэрства праз калектыўную і індывідуальную дзейнасць.

4. Выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту ва ўстанове адукацыі.

5. Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне атэстацыі педагагічных кадраў.

6. Распрацоўка вучэбных, метадычных і дыдактычных матэрыялаў.

Метадычная работа ў ліцэі накіравана на забеспячэнне ўкаранення ў адукацыйны працэс сучасных адукацыйных тэхналогій з мэтаю найбольш паспяховага асабіста-арыентаванага навучання навучэнцаў, якое дае магчымасць атрымання прафесійнай адукацыі, адпаведнага дзяржаўнаму стандарту, і развіцце і самаразвіцце індывідуальнай творчай дзейнасці выкладчыка і майстра вытворчага навучання.

Планаванне метадычнай работы здзяйсняецца на падставе дыягностыкі па выяўленні праблем і цяжкасцей педагогаў па пытаннях навучання і выхавання.

Метадычная работа здзяйсняе:

1. інфармацыйную дзенасць (фарміраванне банка інфармацыі, азнаямленне педагагічных работнікаў з навінкамі літаратуры, з вопытам інавацыйнай дзейнасці, інфармаванне аб змесце адукацыйных праграм, новых падручнікаў, рэкамендацый і інш.);

2. арганізацыйна-метадычная дзейнасць (вывучэнне запытаў, аказанне практычнай дапамогі маладым спецыялістам і педагагічным работнікам; планаванне і арганізацыя павышэння кваліфікацыі; арганізацыя работы метадычных камісій педагагічных работнікаў па профілю, творчых груп; настаўніцтва; арганізацыя работы па самаадукацыі; правядзенне і падрыхтоўка семінараў, педагагічных чытанняў, канферэнцый, арганізацыя і правядзенне прафесійных конкурсаў і прадметных алімпіяд);

3. кансультатыўная дзейнасць (папулярызацыя і паясненне вынікаў навейшых педагагічных даследаванняў, кансультаванне педагагічных работнікаў па пытаннях навучання і выхавання падлеткаў, пытаннях самаразвіцця і інш.);

4. аналітычная дзейнасць (вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту, выяўленне цяжкасцяў дыдактычнага і метадычнага характара ў адукацыйным працэсе, стварэнне банка дадзеных станоўчага вопыта педагогаў і інш).

Мэтанакіравана і сістэматызавана вядзецца метадычная работа па накапленні, абагульненні і ўкараненні ў навучальны працэс перадавога педагагічнага (метадычнага) вопыту, удасканаленне методык выкладання агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін і распрацоўцы вучэбна-метадычных матэрыялаў.

Асаблівая ўвага надаецца мэтанакіраванай рабоце па павышэнніпрафесійнага і метадычнага майстэрства кожнага выкладчыка, майстра вытворчага навучання. У цэлым у ліцэі паспяхова функцыянуе адзіная сістэма арганізацыі вучэбна-метадычнага працэса і кіравання ім, вядзецца крапатлівая работа педагагічнага калектыву над вучэбна-метадычным забеспячэннем асноўных прафесійных адукацыйных праграм.

У ліцэі працуе тры метадычныя камісіі: выкладычкаў агульнаадукацыйных прадметаў, майстроў вытворчага навучання і выкладчыкаў спецпрадметаў, куратараў груп.

Агульнае кіраўніцтва метадычнай работай у ліцэі здзяйсняе дырэктар. У склад метадычнай службы ўваходзяць:

1. метадыст;

2. намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце;

3. старшыні метадычных камісій;

4. вядучыя педагагічныя работнікі.

Асноўныя накірункі дзейнасці метадычнай служды рэалізуюцца за кошт:

1. работы педагагічнага савета; метадычных камісій; творчых груп;

2. арганізацыі настаўніцтва;

3. здзяйсненні інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці;

4. правядзенні дакрытых урокаў, семінараў, канферэнцый, конкурсаў.

Павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў здзяйсняецца:

1. праз сетку дзейнічаючых курсаў павышжння кваліфікацыі РІПА, ГроІРА;

2. арганізацыю стажыровак майстроў в/н і выкладчыкаў прадметаў прафесійнага цыкла;

3. а таксама па індывідуальным творчым планам павышэння кваліфікацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.